мотивы и изображал их, как поэт чистого искусства для искусства“[1] (курсыў наш. М. К.).
Але далей за ўсіх у гэтых азначэньнях пашоў Пятуховіч, а за ім З. Жылуновіч. „Скептыкам і пэсымістым выступае перад намі (і) Максім Багдановіч"—сьцьвярджаў першы[2]. „Мотываў барацьбы няма зусім у Багдановіча"[3]. „У яго вершах ня трэба шукаць ні грамадзянскіх мотываў, ні рэволюцыйнага настрою: ён стараецца быць поэтам чыстага хараства“[4]. „Максім Багдановіч—імпрэсыяністы па напрамку, пры гэтым адцягнуты ад людзкое сучаснасьці, ад адносінаў у чалавецкай грамадзе, ад жаданьняў масы. Ён—індывідуалісты, і калі зрэдку падмячае дынаміку жыцьця (цыкль вершаў „У Вільні"), то толькі на момант, паколькі гэта кідаецца ў вочы сваёю павярхоўнасьцю"[5]. „Ня ведаў ён у жыцьці чалавечым іншага закону, як хараство, і быў ён у жыцьці больш можа, чым у поэзіі, гасьцём „высокага неба“ (гл. нэкролёг у часопісі „Грамада" 1917 г. № 4)[6]. „Вследствие тяжелой обстановки, окружающей поэта, он и в своей жизни не видит определенной цели для деятельности“[7]. „Поэт тоскует (здесь), что мы напрасно в жизни тратим свои силы часто последние“[8]. „Заўсёды М. Багдановіч адзін: і калі радуецца, і калі сумуе. Ад сябе ён вітае жыцьцё, калі яно яму паказваецца прыемным, ад сябе кляне яго,—калі яно не падабаецца яму“[9]. „I ўрэшце вышла, што хараство, якому ён аддаў свае сілы—бяздушная, адцягненая рэч, не сагрэтая колектыўным пачуцьцём—не задаваляла поэту“[10]. „Парой ён нават сумняваецца ў каштоўнасьці моцных мігаў і ўражаньняў, якія часам ён так высока ставіць"[11]. „Гэтак нават з думкай
- ↑ Е. Карский. Белорусы. ІІІ, 3. Пгр. 1922, ст. 319.
- ↑ Пятуховіч. „Максім Багдановіч, як поэта імпрэсыяністы". Час. „Полымя“ за 1923,г. № 7-8, ст. 97.
- ↑ Ibidem, ст. 98.
- ↑ З. Жылуновіч. Беларускае пісьменства. Зб. „Беларусь" 1924, ст. 313.
- ↑ Ibidem, ст. 313
- ↑ У. Ігнатоўскі, ст. 21.
- ↑ Е. Карский, ст. 316.
- ↑ Ibidem, ст. 314.
- ↑ З. Жылуновіч, 313.
- ↑ Ibidem, ст. 313.
- ↑ Пятуховіч, ст. 97.