Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

Роўна праз год, 26 ліпеня 1911 году, Казіміру Карлавічу раненька аддалі яго клумачак і хуценька выпусьцілі з турмы, бо не хацелі демонстрацыі, якую маглі наладзіць Каганцу таварышы. Апошнія шчыра любілі Каганца за тое, што ён наладзіў іх дружнае жыцьцё, выдаваў газэту ў камеры, рысаваў іх і г. д., словам умела рабіў лягчэйшым іх лёс і свой.

Але і пры добрых надзеях трудна было зажыць лепей пасьля выхаду з вастрогу: Казімір Карлавіч ніяк ня мог знайсьці працу. Пасьля турмы ён адведваў Прымагільле, сям'ю ў Бярэзані і езьдзіў шукаць працы на Украіну. Не знайшоўшы тамака нічога, ён вярнуўся ў Менск. Тутака праз нейкі час ён атрымаў месца ўпраўляюшчага фальварку Жортай на Барысаўшчыне з пачатку 1912 году. Фактычна ён працаваў больш каля лесу. Тутака ён праслужыў у пана Копаця аж да сваей сьмерці.

Памёр Казімір Карлавіч раптоўна 20 травеня 1918 г. у сваякоў у Прымагільлі (Юцках) б. Койданаўскай вол. на Меншчыне і пахаваны ў Навасёлках тае-ж мясцовасьці. Толькі сьмерць, і то падкраўшыся, зламала гэтага асілка на 51 годзе яго жыцьця.

Даныя гэтыя аб жыцьці Казіміра Карлавіча, хоць і кароткія, але ўсё-ж паказваюць, якую вялікую ролю адыгрываў гэты чалавек у рэволюцыйным і наогул грамадзкім жыцьці краю. Ен бачыў багацьці беларускай зямлі, якія ішлі ў кішэні розных прыгнетацеляў беларускага народу. Ён ведаў, што з шэрагаў гэтага народу выйшлі: Галубок, Налівайка, Нябаба, Каліноўскі і інш., што трасьлі панамі. Ен верыў, што калі народ добра страсяне імі, то ад іх і почату не застанецца і лічыў, што трэба „Беларусь падымаць“. „Штося тычыць партый, то адно скажу, што народныя грамады, як беларусаў, так украінцаў і ліцьвіноў само з сябе мусяць быць разам і с(оцыялістамі), бо ходзіць тут аб папраўленьні долі народу. Адно пры цяперашніх варунках гэтага зрабіць нельга, так прыходзіцца быць і р(эволюцыянэрамі)“,—пісаў ён аднойчы ў старыя