Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Калі ў Варшаве ў кастрычніку 1861 года сфарміраваўся Цэнтральны народны камітэт, «чырвоныя», якія кіравалі ім, гатовы былі абяцань сялянам ва ўласнасць толькі апрацоўваемую імі зямлю без выкупу. Такім чынам па іх планах землі, якія апрацоўваліся памешчыкамі, заставаліся ў іх руках, г. зн. буйнае землеўладанне захоўвалася. Апрача гэтага, рэволюцыйнае кіраўніцтва «чырвоных» выказвалася за узнагароду памешчыкаў за кошт дзяржавы, што на справе азначала новае ўзмацненне падаткаў. Да таго ж гэта пакуль была дэкларацыйная заява, а не закон. У лісце да выдаўцоў «Колакала» «чырвоныя» адкладвалі аграрнае законадаўства да вызвалення Польшчы ад улады Расіі.

«Рускі рух, - пісалі яны,-земскі (соцыяльны), наш — нацыянальны. У Расіі соцыяльны рух разаўе палітычную свабоду; у нас-жа рэарганізацыя можа быць толькі вынікам вызвалення і аднаўлення нашага края». Інакш кажучы, яны адкладвалі канчатковае вырашэнне сялянскага пытання і перадачу сялянам зямлі ва ўласнасць да вызвалення Польшчы з-пад улады царскай Расіі, лічачы, што ў Польшчы нацыянальнае пытанне павінна быць вырашана раней соцыяльнага. Герцен з гэтым не згаджаўся і сцвярджаў, што папярэдняй умовай, залогам поспеху паўстання павінна быць сялянская рэформа, якая заключаецца ў надзяленні сялян зямлёю без выкупу. «Мы прысвяцілі сваё жыццё служэнню народу, а ў Вас на першым плане далёка не народныя інтарэсы. Калі я не памыляюся, дакажыце мне адваротнае: адпусціце сялян на волю, адпусціце іх з усёй зямлёй». Такім чынам, па думцы Герцэна ў рэвалюцыі першае месца павінны былі займаць соцыяльныя рэформы, і сярод іх перш за ўсё рэформа сялянская. У процілегласць польскім рэвалюцыянерам ён думаў, што поспех рэволюцыі можа быць забяспечан толькі яе народна-дэмакратычным характарам і што нацыянальнае вызваленне Польшчы залежыць ад шырыні і размаху дэмакратычных рэформ, а не наадварот.

Па-трэцяе, Герцэн не згаджаўся з «чырвонымі» і у іх патрабаваннях аднаўлення межаў 1772 года. Ён патрабаваў поўнай свабоды і самавызначэння і для беларусаў, і для украінцаў, і для літоўцаў. «Скажам разам з палякамі быць Літве, Беларусі і Украіне, з кім яны хочуць быць або ні з кім, толькі-б пра волю іх даведацца не падробленую, а сапраўдную»[1]. Калі Герцэн сваім прызнаннем права Польшчы на аддзяленне выклікаў супроць сябе нянавісць з боку рускіх лібералаў, то прызнаннем права Беларусі, Літвы і Украіны на аддзяленне ад Польшчы ён выклікаў супроць сябе такое-ж раздражэнне з боку польскіх шавіністаў. Яшчэ больш рашучыя погляды па нацыянальна-

  1. Герцэн. Творы, т. VII, стар. 126.