Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

лозунгі свабоды, роўнасці і брацтва. Яны засвоілі сабе якабінскія внешнія прыёмы звароту, гаварылі адзін другому «ты», звярталіся да сваіх прыхільнікаў з словам «грамадзянін». Але соцыяльны змест якабінскіх лозунгаў ім быў незразумелы. Будучы гатовымі на паўстанне супроць царскага ўрада, яны стаялі далёка зд мас, асабліва сялянскіх і не ўмелі прыцягнуць іх на свой бок. Ім была таксама зусім незразумела своеасаблівасць соцыяльных і палітычных адносін на Беларусі. У духу якабінскіх традыцый, яны былі цэнтралістамі і лічылі абавязковым для сябе ва ўсім ісці услед за указаннямі Варшаўскага Нацыянальнага камітэта, да якога яны звярталіся па самых другарадных пытаннях. Тое, што ў Беларусі была вельмі слабая буржуазія і што тут сялянства з прычыны малазямелля і падаючых на яго павіннасцей і падаткаў лёгка можа быць уцягнута ў паўстанне і стаць яго асноўнай рухаючай сілай, - гэта яны дрэнна разумелі і хацелі прытрымлівацца ў арганізацыі і развіцці рэволюцыі часткова прыкладу карэннай Польшчы, часткова ўзораў якабінскай рэволюцыі.

У адсутнасць Каліноўскага на Камітэт сталі аказваць уплыў і «белыя» або вагаючыяся, але ў асноўным прымыкаўшыя да іх элементы. Да іх належалі буйны памешчык Аскерка — будучы начальнік гор. Вільні, Кошыц — будучы начальнік Навагрудскага павета, Елецкі — касір Літоўскага Камітэта і інш. Яны далучыліся да руху неахвотна і пасля, калі ён перайшоў у адкрытае паўстанне, прыклалі шмат сілы к таму, каб не даць яму шырокага дэмакратычнага размаху.

Погляды Каліноўскага былі больш выразныя і бліжэйшыя да жыцця, а яго рэвалюцыйны вопыт, не гледзячы на яго маладосць, багацей, чым погляды і вопыт большасці «чырвоных». Ён мог гаварыць у Камітэце смялей і больш упэўнена ад імя народа. Яго словы былі насычаны сапраўдным веданнем сялянскага настрою. Калі ён вярнуўся ў Вільню, то перш за ўсё стаў патрабаваць узмацнення прапаганды паўстання сярод сялян і павёў рашучую барацьбу з уплывам «белых», непрыхільнасць якіх да яго усё болей узмацнялася. Праз Камітэт ён прадаўжаў распаўсюджванне па Беларусі сваёй «Мужыцкай праўды» і другога свайго выдання «Гутаркі дзеда» (аб ім, на жаль, мы мала ведаем), прычым гэтыя выданні распаўсюджваліся незалежна ад Варшавы, галоўным чынам, па ініцыятыве самога Каліноўскага.

Падзеі між тым развіваліся з надзвычайнай хуткасцю. Чуткі аб прадстаячым рэкруцкім наборы па спецыяльных імянных спісах праніклі ў масы. Маладыя людзі, якія падлягалі набору, пачалі ўцякаць у лясы. Набор у рэкруты быў абвешчан 15 студзеня 1863 года. Варшаўскі Камітэт з мэтай папярэдзіць захоп моладзі ў рэкруты знайшоў патрэбным паскорыць паўстанне і назначыў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 года яго пачаткам на ўсёй