Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

тэрыторыі царства польскага. З мэтай прыцягнуць на бок паўстання сялянскія масы Варшаўскі Камітэт у славутым маніфесце ад 22 студзеня 1863 года абвясціў знішчэнне паншчыны і ўсякіх грашовых арэндных плат і выкупаў, якія да гэтага сяляне неслі ў карысць памешчыкаў, і перадачу зямлі, якую апрацоўвалі сяляне, у іх поўную ўласнасць з умовай платы падаткаў і службы нацыянальнаму рэволюцыйнаму ўраду. Аднак для таго, каб не адштурхнуць ад рэволюцыі шляхецтва, у арт. 1 маніфеста гаварылася, што «ранейшыя ўладальнікі атрымаюць узнагароду з нацыянальнай маёмасці пры дапамозе ўрадавага капітала»[1]. Адносна беззямельных у маніфесце было дабаўлена, што «усе каморнікі і рабочыя, якія далучыліся да абаронцаў краіны... атрымаюць з нацыянальнай маёмасці ўчасткі адваяванай у ворагаў зямлі». Хоць гэты маніфест і быў прачытаны ва ўсіх касцёлах, аднак ні бядняцкіх, ні серадняцкіх слаёў вёскі, якія больш за ўсё адчувалі патрэбу ў прырэзках панскіх земляў і ў аслабленні падатковага цяжару, ён не задаволіў і задаволіць не мог. У ім нічога не гаварылася пра падзел панскіх земляў паміж сялянамі. Апрача таго, узнагарода памешчыкаў, хоць-бы з дзяржаўных сродкаў, яўна выклікала павелічэнне падаткаў.

Каліноўскі, які жыў у гэты час у Вільні, добра разумеў, што без удзелу сялян паўстанне асуджана на няўдачу. Але ён разумеў таксама і тое, што пакуль паўстанне не ўмацавалася і патрабуе падтрымкі ўсіх рэволюцыйных сіл, нельга адштурхваць ад яго і шляхецкія элементы. Таму ён палічыў за лепшае не пачынаць цяпер рэзкую крытыку маніфеста 22 студзеня і заклікаў сялян да падтрымкі паўстання, указаўшы ім на тыя выгады, якія для іх змяшчаліся (хоць-бы ў няпоўнай меры) у маніфесце. Ён тлумачыў маніфест у шырокім сэнсе, надаючы яму значэнне агульнага задавальнення старой цягі сялян да ўласнай зямлі. «Вышаў ужо польскі маніфест,-пісаў ён у «Мужыцкай Праўдзе». -Зямля вольна даецца ўсім мужыкам, бо гэта іхняя зямля дзядоў, прадзе дау, за гэту зямлю ніхто не мае адрабляць паншчыну і чыншоў ніякіх нікаму плаціць. Але цяпер самі разбірайце, дзе больш праўды: ці ў польскім маніфесце, ці ў царскім? Цар абяцаў даць ды не дау. Абяцаў не браць некрута, а цяпер ужо вольнасць другога загадвае. Польскі маніфест даў зямлю, не бярэ некрута, скінуў падушнае, павярнуў унію. Але, скажыце, браткі! Хто нам лепш думае»[2].

Праз некалькі дзён пасля выдання гэтага польскага маніфеста літоўска-беларускае паўстанцкае кіраўніцтва звярнулася да насельніцтва Літвы і Беларусі з маніфестам ад 1 лютага 1863 г., выданым у Вільні, вядома, не без удзелу К. Каліноўскага. У гэтым

  1. "Historja ruchu narodowego", 1882, г., т. 11, стар. 242.
  2. Дакументы і матэрыялы, т. 1, стар. 483.