Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

недавер'е да Каліноўскага і яго прыхільнікаў і распаўсюджвалі усялякія ганьбячыя іх чуткі.

Хутка «белыя» і прымыкаўшыя да іх знайшлі, што глеба для ліквідацыі «чырвоных» падрыхтавана. У выніку іх прошукаў і дамаганняў Варшаўскі Нацыянальны Камітэт у сакавіку 1863 г. вырашыў, нарэшце, распусціць «чырвоны» Віленскі Камітэт. У выпадку непадпарадкавання варшаўскія кіраўнікі пагражалі апублікаваць імёны членаў гэтага камітэта ў замежным друку як здраднікаў. Гэта мела-б дваякі вынік: па-першае, гэта дыскрэдытавала-б літоўска-беларускі рух у вачах заходне-еўрапейскага грамадства, а, па-другое, царскаму ўраду лягчэй было-б лавіць беларускалітоўскіх рэволюцыянераў. Пад уплывам гэтага «чырвоны» Камітэт Літвы і Беларусі вымушан быў падпарадкавацца. Каліноўскі, праўда, напісаў энергічны пратэст супроць роспуску камітэта і ўручыў яго Дзюларану для перадачы ў Варшаву. Але Дзюларан скрыў гэты дакумент і на працягу трох месяцаў нікому яго не паказваў.

Пасля роспуску «чырвонага» Літоўскага Камітэта новы камітэт быў складзен з «умераных» або прымыкаўшых да іх, -ва ўсякім выпадку з праціўнікаў разгортваўшайся сялянскай рэволюцыі. Пры гэтым Дзюларан быў назначан упаўнаважаным камісарам (ад Польскага Нацыянальнага Камітэта) у Літве, заняўшы У Літоўскім Правінцыяльным камітэце самае ўплывовае становішча ў якасці яго кіраўніка[1].

Уплыў Каліноўскага на рэволюцыйны рух у Беларусі быў, аднак, у той час ужо настолькі моцным, што без яго нельга было абыйсціся. Ён быў назначан камісарам Гродненскага раёна, і, паехаўшы ў Гродна, прадаўжаў там энергічна разгортваць сваю прапаганду і агітацыю сярод сялянскай масы. Як і раней -да пераходу на кіруючую работу ў Вільню - ён арганізоўваў сялянскія ўзброеныя атрады, якія, ухіляючыся буйных боек з царскімі войскамі, дзейнічалі партызанскімі спосабамі, таіліся ў лясах і з іх глыбіні нападалі на царскія войскі. Побач з гэтым Каліноўскі агітаваў за спыненне сялянскай працы на паноў і супроць выканання сялянамі ўсялякіх павіннасцей. «Мужыцкая Праўда» і адозвы Каліноўскага распаўсюджваліся далёка за межамі Гродненшчыны і ўсюды аказвалі на сялян вялікі ўплыў. У самой-жа Гродненшчыне настрой паўстаўшых рабіўся ўсё больш непрымірымым. Так, у данясенні жандармскага маёра Лелякова князю Далгарукаву ад 13 красавіка 1863 года аб Гродненскім раёне гаворыцца: «На жаль павінен далажыць вашаму сіяцельству, што

  1. Гл. выд. Інстытута белар. культуры. Польскі аддзел. «1863 г. на Міншчыне», № 67, а таксама запіску палкоўніка Лосева М. Н. Мураўёву (Дак. і матэр., т. 1, стар. 553).