Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

мітэта, відаць з паказанняў касіра камітэта Антона Еленскага, які на следстве заявіў: «... Мы былі ўразумлены падзеннем Лянгевіча, паланеннем Серакоўскага і энергічнымі мерамі законнага Урада, і камітэт у канцы мая 1863 года звярнуўся з прадстаўленнем у Варшаву аб немагчымасці трымацца, просячы, каб яго распусцілі або ўпаўнаважылі прыпыніць няшчасце»[1]. Інакш кажучы, «белы» камітэт, які так энергічна дамагаўся ўлады і адхілення Каліноўскага ад кіруючай ролі, цяпер сам распісваўся ў сваім поўным бяссіллі і прасіў, каб улада з яго была знята. Просьба варшаўскім урадам не была задаволена, але бяссілле «белага» камітэта рабілася зразумелым для ўсіх. Гэта яшчэ раз падкрэслі вае няправільнасць думкі тых, якія прыпісвалі ў паўстанні выключную ролю памешчыкам і лічылі яго толькі дваранскім. Зусім правільна пісаў ананімны паляк з Амерыкі следчаму капітану Гогелю пісьмо, мэтай якога было жаданне зняць з шляхцічаў адказнасць за паўстанне перад царскім судом: «Згадзіцеся самі, што не на гэтых няшчасных памешчыкаў павінна падаць адказнасць за гэтыя падзеі»[2], г. зн. за паўстанне, прымаўшае ў Літве і Беларусі пад уплывам К. Каліноўскага ўсё больш шырокія размеры. І безумоўна, у поўнай меры быў няпраў вядомы рэнегат Леў Ціхаміраў, які, імкнучыся паказаць усё паўстанне, як нікчэмную шляхецкую зацею, пісаў у сваёй брашуры, прысвечанай паўстанню 1863 г.: «Белыя» адыгрывалі самую энергічную ролю і разам з тым і самую здрадніцкую. Яны паспелі дабіцца нават афіцыяльнага падпарадкавання сабе «чырвоных». На «белых» трымаўся ўвесь мяцеж»[3]. Факты і прызнанне саміх «белых» - удзельнікаў паўстання-выяўляюць зусім іншую ролю «белых».

Упадніцкі настрой сярод «белых» яшчэ больш узмацніўся пасля таго, як рушыліся надзеі на міжнародную дапамогу. Ні Напалеон ІІІ, ні Англія ніколі сур'ёзна не думалі ваяваць з Расіяй з-за Польшчы. Аўстрыя вагалася, а Прусія ў асобе Бісмарка заняла ў адносінах да паўстання ярка варожую пазіцыю і ў хуткім часе запалохала хісцкую Аўстрыю. Рускі ўрад у хуткім часе зусім пераканаўся ў бяссіллі еўрапейскай дыпламатыі, і ўжо ў чэрвені 1863 г. князь Гарчакоў рашуча заявіў замежным дыпламатам, што польскае пытанне датычыць толькі Расіі і што Расія чужога умяшання ў яго вырашэнне не дапусціць. Карты «белых» гэтым былі канчаткова бітыя. Для шчырых сяброў паўстання рабілася Усё больш ясна, што калі паўстанню суджана мець поспех, то толькі ў тым выпадку, калі кіраўніцтва ім пяройдзе ў моцныя рукі сапраўдных рэволюцыянераў, разлічваючых не на дапамогу з-за мяжы, а на сілу народнага руху. У Літве і Беларусі першае месца

  1. Драніцын. «Польское восстание в 1863 г.», стар. 172-173.
  2. Там-жа, стар. 182.
  3. Леў Ціхаміраў. «Варшава и Вильно 1863 г.». Масква, 1897 г., стар. 34.