Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

сярод такіх шчырых прыхільнікаў рэволюцыі магло належаць толькі К. Каліноўскаму, папулярнасць якога ў масах не зменшылася, а павялічылася пасля яго вымушанага уходу ад кіруючай работы і пераезду ў Гродна.

Развал сярод членаў «белага» камітэта стаў поўным пасля таго, як некаторыя члены яго былі арыштаваны, а Дзюларан уцёк за граніцу. Улада сама сабой выпала з рук «белых», і «чырвоным» нічога іншага не заставалася, як узяць яе ў свае рукі. Тэта адбылося ў чэрвені 1863 года, калі ў Вільні была ўтворана новая цэнтральная ўлада пад іменем Літоўска-Беларускага Чырвонага жонда. У хуткім часе ўпаўнаважаным (Варшавы) камісарам гэтага ўрада стаў К. Каліноўскі, і яму належала цяпер да канца паўстання кіруючая ў ім роля. З восені 1863 года ён пачаў адыгрываць у адносінах да Беларусі ролю рэволюцыйнага дыктатара. У данясенні нейкага жандармскага штабс-капітана князю Далгарукаву ад 10/III 1864 года гаворыцца, што Каліноўскі «пасля ўцёку Дзюларана ў жніўні мінулага года прыняў на сябе абавязак галоўнага кіраўніка мецяжа ў краі, выдаваў ад імені польскага Жонда рэволюцыйныя адозвы і распараджэнні, выдаваў намінацыі начальнікам шаек, забяспечваў іх грашыма і быў у пастаянных зносінах з рэволюцыйным кіраўніцтвам у Парыжы і Варшаве[1]. Аналагічна і данясенне палкоўніка Лосева Мураўёву: «Упаўнаважанаму камісару (маецца на ўвазе К. Каліноўскі. В. П.) была перададзена вышэйшая ўлада і нагляд за ходам мецяжа; ён назначыў правінцыяльных ваяводаў і камісараў, атрымліваў ад іх данясенні аб ходзе інсурэкцыі і асабіста меў зносіны з Варшаўскім і Парыжскім цэнтральнымі камітэтамі» [2].

Наступныя месяцы месяцы былі гераічным перыядам у дзейнасці К. Каліноўскага. У другой палавіне 1863 года гэты 25-гадовы юнак развівае велізарную рэволюцыйную работу. Ён знаходзіцца увесь час у руху, піша адозвы, выдае распараджэнні і, хаваючыся ад царскіх праследаванняў, увесь час мяняе сваё прозвішча. Цэнтрам яго рэволюцыйнай дзейнасці быў гор. Вільня, дзе прадаў. жала друкавацца «Мужыцкая Праўда» і адкуль ён рассылаў свае загады і заклікі. Гэты горад быў цэнтрам прабывання і Мураўёва-вешацеля, назначанага Віленскім генерал-губернатарам. Здаралася, што ў адзін дзень Каліноўскі некалькі разоў мяняў сваю вопратку і яму прыходзілася часта пераязджаць з кватэры на кватэру.. Яго папулярнасць сярод сялянскіх мас увесь час узрастала, і імя «Яські гаспадара з-пад Вільні», якім ён у большасці выпадкаў падпісваўся, рабілася шырока вядомым па ўсёй

  1. Дакументы і матэрыялы, т. II, стар. 545.
  2. Гл. данясенне палкоўніка Лосева у «1863 г. на Міншчыне», выданне Інст. белар. культ. Польскі аддзел, 1927 г., № 67, стар. 104, a таксама дак. і матэр., т. II. стар. 553.