Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

Беларусі. «Гэты адзін чалавек, - гаворыць пра яго польскі гісторык, -меў значэнне соцень, таму што ён умеў працаваць, ахвяраваць сабою і хавацца. Яго абзывалі «хамам» і ён сам сябе так абзываў і ганарыўся гэтай назвай, жорстка змагаючыся супроць шляхты».

У супрацоўніцтве з Каліноўскім і часткова пад яго кіраўніцтвам у Беларусі і Літве дзейнічалі тады многія іншыя правадыры сялянскіх паўстанняў. Імкнучыся пашырыць і паглыбіць народны рух, К. Каліноўскі стараўся вылучаць здольных арганізатараў з асяроддзя народных мас. Становішча фактычнага дыктатара давала яму на гэта поўнае права. У гэты час пад яго непасрэдным уздзейнічаннем і ва ўсякім выпадку па яго прыкладу і пад яго ўплывам, а часта і па яго загаду ў розных месцах Беларусі і Літвы сталі ўзнікаць новыя сялянскія ўзброеныя атрады (апрача ўжо раней дзейнічаўшых). Яны ўхіляліся рашучых сутычак з буйнымі сіламі царскай арміі, дзейнічалі метадамі партызанскай барацьбы, трымаючы ў страху ўрадавыя ўлады. Аб гэтым часе Мураўёў-вешацель пісаў: «Паўстанне было страшна не колькасцю узброеных атрадаў, а сілаю і таямнічасцю рэволюцыйнай арганізацыі, якая пакрыла сваёй сеткай увесь край»[1]. Вядомы нам Гейштар, які добра ведаў ход паўстання ў Беларусі і Літве, пісаў у сваіх мемуарах, што К. Каліноўскі «пасадзіў ва ўсіх ваяводствах людзей чырвоных, людзей крайняга напрамку». У сувязі з ім знаходзіўся ксёндз Мацкевіч, які вышаў з сялянскай сям'і сфарміраваў у Ковенскай губерні атрад паўстанцаў; ён быў непасрэдным намеснікам па ўладзе ў Ковенскай губерні выбыўшага са строю Серакоўскага і апіраўся ў сваёй барацьбе, галоўным чынам, на сялян, з якіх і складаліся сфарміраваныя ім атрады[2]. Пад уплывам Каліноўскага дзейнічалі і іншыя сялянскія правадыры: Пуйдак у Расіенах, Біціс і Лукашунас у Літве[3].

Каліноўскаму прыходзілася мець справу не толькі з узброеным ворагам у выглядзе царскіх атрадаў. Яму неабходна было пераадольваць і дэмагагічную дзейнасць, якую развіваў царскі ўрад. Яшчэ да назначэння дыктатарам паўночна-заходняга края Мураўёва-вешацеля, рускі ўрад, жадаючы адвесці сялянскія масы Літвы і Беларусі ад удзелу ў паўстанні, выдаў 1 сакавіка 1863 г. указ, па якому абавязковыя адносіны паміж памешчыкамі і сялянамі ў паўночна-заходнім краі спыняліся, і ўсе сялянскія павіннасці належалі неадкладнаму выкупу. Указ гэты не зрабіў колькі-небудзь прыкметнага ўплыву на сялян, бо ад рэволюцый-

  1. М. Н. Мураўёў. «Отчёт по управлению Северо-Западным краем».
  2. Ён быў схоплены і пакараны смерцю ў снежні 1863 г.
  3. Трэба сказаць, што і ў паўднёвых ваяводствах царства польскага паўстанне падтрымлівалася, галоўным чынам, царскімі атрадамі, на чале якіх стаялі сялянскія ж кіраўнікі.