Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

най польскай улады сяляне ў сілу маніфеста ад 22 студзеня атрымалі больш, і, як ужо ўказвалася, сялянскі рух у Літве і Беларусі у наступныя месяцы не спыняўся, а развіваўся. З назначэннем (1 мая 1863 г.), на пасаду Віленскага генерал-губернатара Мураўёва сістэма дэмагогіі ўзнавілася.

Будучы ярым прыгоннікам, Мураўёў у Літве і Беларусі быў не супроць таго, каб паказаць сябе абаронцам сялянства ад прыгнёту памешчыкаў. Сялянам былі звернуты адрэзаныя землі, ім дазволілі карыстацца памешчыцкімі лясамі, якія высякаліся па абодва бакі дарог з мэтай папярэдзіць магчымасць паўстанцам хавацца ў іх, што насіла характар нацкоўвання сялян на ўдзельнікаў паўстання з дваран, і сяляне сапраўды маглі атрымаць такім шляхам даволі вялікую колькасць лесу. Разам з тым у рады сялян быў пушчаны паклёп, што паўстанне выдумана панамі для таго, каб адабраць у сялян усё тое, што даў ім маніфест 19 лютага.

Але і гэта дэмагогія не зрабіла на сялян вялікага ўплыву. Перад імі ўставала пытанне, чаму да іх паўстанняў царскія ўлады не давалі ім такіх абяцанняў, а пачалі даваць - і прытым вельмі умераныя толькі ў часе паўстання. Нібы ў адказ указ ад 1 сакавіка Яська Гаспадар з-пад Вільні гаварыў сялянам: «Замест таго, каб аддаць нашу зямельку, ды якую зямельку гэту, што з дзядоў-прадзедаў, кроўнаю працай дзесяць раз ужо на яе зарабілі ды заплацілі. За гэту зямлю цар паказуе нам чыншы плаціць у казначэйства. Ды якія-ж чыншы? Якія ўздумаецца пастанавіць чыноўнікам ды судовым крывапіўцам, ды яшчэ з кожным годам усё большыя ды большыя»[1].

Тлумачэнні Каліноўскага давалі сялянам зразумець, што царскія абяцанні даюць ім менш таго, што абяцаў рэволюцыйны урад, і што абяцанні гэтыя з'яўляюцца вымушанымі, прадыктаванымі баязлівасцю перад сялянскімі паўстаннямі.

Але сілы былі няроўнымі. У руках рускага ўрада было да 85000 салдат усіх родаў зброі, і сілы гэтыя ўсё больш і больш павялічваліся; сяляне былі распыленыя і дрэнна ўзброеныя. Як ні намагаўся К. Каліноўскі аб'еднаць сялянскія атрады, - зрабіць гэта ў сілу самой прыроды партызанскага руху было немагчыма. Каліноўскі быў вельмі буйным арганізатарам, у яго былі здольныя памочнікі і адданыя сябры, але ўсё-такі партызанскі рух не мог вытрымаць доўгай барацьбы з шматлікай, добра ўзброенай арміяй.

Таму побач са стаўкай на разгортванне масавага сялянскага руху Каліноўскі і яго сябры ўступілі на шлях тэрарыстычных дзеянняў. Першапачаткова гэтыя дзеянні былі накіраваны супроць тых белых дваран, якія здрадзілі руху і перайшлі на бок царскага ўрада. Мураўёў, бачачы разгубленасць сярод літоўска-

  1. «Мужыцкая Праўда» № 7. Дакументы і матэрыялы, т. 1, стар. 482.