Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

беларускага дваранства, стаў наштурхваць дваран падаваць «всеподданнейшие» адрасы цару аб літасці. Першы прыклад падало віленскае дваранства, затым дваранства іншых літоўскіх і беларускіх губерняў. Асаблівую стараннасць прыкладаў у збіранні подпісаў пад «верноподданническим» лістом да цара з выказваннем пакаяння віленскі губернскі кіраўнік дваранства Дамейка. Супроць яго па загаду рэволюцыйнага камітэта Літвы 29 ліпеня 1863 г. і быў зроблен першы тэрарыстычны акт. Дамейка быў не забіты, а толькі ранены. Чалавеку, які рабіў замах на яго, удалося схавацца. Улады былі надзвычайна напалоханы. «Горад (Вільня), — гаворыць Масолаў, быў увесь абкружан войскам, па ўсіх напрамках былі пасланы раз'езды казакаў і паведамлены прыкметы забойцы.... Горад быў ахоплены агульным непакоем. Вечарам пасля 9 гадзін зусім было забаронена выходзіць з дому: на плошчах пастаўлена варта і на ноч быў наладжаны паўсямесны вобыск. Па некалькі чалавек уваходзілі ў кожную кватэру, патрабавалі агню, аглядалі ўсіх жыльцоў, заглядалі пад ложкі, за печы, за шафы, ва ўсе куткі... Вобыску не пазбеглі і мужчынскія манастыры, але ўсё было дарэмна»[1].

Кім быў зроблен замах? Як кажа той-жа Масолаў, чалавек, які рабіў замах, пакінуў на месцы пастанову Вярхоўнага Народнага Трыбунала, згодна якога ўсе асобы, падпісаўшыя адрас цару, выходзяць з-пад заступніцтва закона і аддаюцца ваенна-палявому суду, а Александр Дамейка, як адзін з галоўных віноўнікаў гэтай справы, павінен быць неадкладна пакараны смерцю як здраднік бацькаўшчыне. У выніку узмоцненых пошукаў жандармаў і сышчыкаў па гэтай справе крыху пазней было арыштавана і пакарана смерцю 7 чалавек, прычым адзін з іх (Белькоўскі) аказаўся віноўнікам замаху, а астатнія 6 былі членамі тэрарыстычнага таварыства «кінжальшчыкаў». Ці быў К. Каліноўскі непасрэдна звязаны з гэтай тэрарыстычнай арганізацыяй, у нас няма прамых указанняў, але паколькі на прыгавары стаяла пячатка з надпісам: «Печать Народного Комитета. Отдел Литвы», то яго санкцыя на гэты тэрарыстычны акт была ва ўсякім выпадку абавязковай.

Уступленне К. Каліноўскага ў той час на шлях канспіратыўнай тэрарыстычнай дзейнасці пацвярджаецца і іншымі данымі. Але тэрарыстычныя акты рабіліся і ў іншых месцах паўстання, магчыма, што і незалежна ад Каліноўскага, - напрыклад ксяндзом Мацкевічам у адносінах да шляхціча Карэва, які быў прыгавораны да павешання за выданне рускім войскам двух паўстанцаў, і т. д.[2]. Сістэма тэрора насіла шырока разгалінаваны і арганізаваны характар. Тэрор прымяняўся ў адносінах да пра-

  1. Масолаў, «Виленские очерки», стар. 49-50.
  2. Старажэнка. «Ксёндз Мацкевіч». Вільня, 1866 г., стар. 7.