Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

наго настаўніка гімназіі. Яго засталі ў той час, калі ён вышаў са свечкаю насустрач награнуўшым агентам паліцыі. Ужо к раніцы на усяму гораду разнеслася вестка, што арыштаваны галоўны начальнік Літоўскага Жонда. Сам Мураўёў цікавіўся ходам допыту і пасылаў на следства сваіх чыноўнікаў, каб даведацца аб падрабязнасцях справы. К. Каліноўскі адказваў толькі на пытанні, якія датычылі асабіста яго, прызнаў, што ён сапраўды стаяў на чале Літоўскага Жонда, але адмовіўся назваць каго-небудзь з іншых асоб, уваходзіўшых у яго склад. Пасля арышту К. Каліноўскага адправілі ў Дамініканскую турму. У турме ён напісаў ліст, адрасаваны беларускаму народу. «Няма, браткі, пісаў ён,-большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек мае розум і навуку. Тады ён толькі можа быць у радзе, жыць у дастатках і тады толькі, памаліўшыся богу, заслужыць неба, бо, збагаціўшы навукай розум, разаўе сэрца і народ свой цэлы шчыра палюбіць... Ваюй, народзе, за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за зямлю сваю родную».

Перад тварам смерці, калі дні яго жыцця былі ўжо злічаны, ён не забываў, якое велізарнае значэнне маюць навука і веды ў рэволюцыйнай барацьбе.

10 сакавіка 1864 г. ён быў па прыгавару ваеннага суда павешаны. Калі чыноўнік, які чытаў прыгавар, абвясціў яго званне і імя: «Дваранін Канстанцін Каліноўскі», ён перапыніў яго словамі: «У нас няма дваран, - усе роўныя». Як расказваюць сведкі, на эшафот ён узышоў смела, высока ўзняўшы галаву.

Так скончыў сваё жыццё гэты слаўны сын беларускага народа. Ідэолаг і практык сялянскай рэволюцыі, ён пранёс свой сцяг незаплямленым праз сваё кароткае дваццацішасцігадовае жыццё. Не яго віною, а яго бядою было тое, што рух, які ён узначальваў, не мог мець поспеху. Для нас ён дарагі і як зматар за нацыянальную незалежнасць беларускага народа, і як абаронца векавых імкненняў сялян да зямлі і волі. Да гэтага трэба дадаць крыштальную маральную чыстату К. Каліноўскага і яго выключную адданасць грамадскім інтарэсам роднай краіны. Нездарма ў яго жыцці і дзейнасці цяжка знайсці што-небудзь асабістае, не звязанае з інтарэсамі яго народа і з матывамі барацьбы за яго шчасце. Яго чыстае імя беларускі народ ніколі не забудзе, а яго трагічны лёс будзе заўсёды абуджаць пачуццё нянавісці да прыгнятальнікаў народных мас і натхняць масы на гераічную барацьбу за сваё шчасце.