Старонка:Качаргой па абразох (1930).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

ПОП І ЧОРТ

Пераклад

Ў цэркві, неясьці пад сьвята,
Перад люднай грамадой
Меў звычайную прамову
Поп у рызе залатой.

Босы, голы і галодны
Быў і Янка і Пятрук,
Ў гузакох былі іх рукі —
Поп быў гладкі, як япрук.

„Браццы“! ён хлусіў народу:
„Вы пярэчыце панам,
Наракаеце на бога,
Што жывецца кепска вам.

Памятайце, што за гэта,
Як надыйдзе страшны суд,
Ў пекла самае пацягнуць
Чэрці вас дзеля пакут.

Будуць вас пароць ражнамі
Перыць цэпам ці калом,
Або скуру драць крукамі
І ў смале варыць жыўцом.