Старонка:Качаргой па абразох (1930).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

Падганяючы каленам,
Чорт завёў яго ў завод,
Дзе нявольнік капіталу
Ў цяжкай працы ліў свой пот.

У папа аж дух запёрла!
Носам чмыхае, як конь,
А вакол грымяць калёсы
І у твар пячэ агонь.

І куды ні кінеш вокам —
Дым і чад стаіць кругом:
Сталь шыпіць, лятаюць іскры
І гудзе, гудзе, як гром!

Поп пачаў ужо прасіцца:
— Адпусьці мяне, чарток!
— Пачакай — яшчэ да пекла
Я цябе не давалок!

І, за карк яго схапіўшы,
Крукам чорт у неба ўзмыў
І ў новую майстэрню
Тоўстапузага спусьціў.

Тут было ўжо горш, як ў пекле:
У катле кіпеў чыгун,
Печы зьзялі, як маланка,
І у бубен біў пярун.

Раптам стала языкамі
Ўверх кідаць чыгунны вар…
Уцячы хацелі людзі,
Рукавом закрыўшы твар.