ВАЎКІ Ў АВЕЧАЙ СКУРЫ
Ня раз ужо гэта Пісала газэта, А горад і вёска Напэўна чыталі — Папы і знахаркі Бяз грошай і чаркі Ня ступяць ні кроку, Ня пройдуць ні цалі…
За ўсякую ласку, Вадзіцу і казку, Малітвы і шэпты Падзякаваць трэба: Сатнягай яечак, Капой перапечак, Вядзёркам адгону, Буханкаю хлеба…
Заплаціш — і толькі; Карысьці ніколькі! Як здохламу пуга — Ад чорта і бога!