Старонка:Качаргой па абразох (1930).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

Махлярства і штука,
Хлусьня і ашука,
І болей нічога,
Нічога, нічога!

Здаецца пара-бы,
Каб нават і бабы
Уцямілі гэта
І з хат чапялою
Прагналі у карак
Папоў і знахарак
З вярбою, вадою
І іншай брыдою!

Аж не! ў мазгавіны
Да гэтай хвіліны
Мусябыць яшчэ
Не заглянула сонца:
Жывуць забабоны,
Залом і праклёны
І цемра ўлазіць
Да нас праз ваконца…

Ці сьмерць, ці радзіны,
Вясельле, хрысьціны,
Уходзіны, сьвята —
Сялянскія лавы
Ня пройдуць ніколі
Бяз хлеба і солі
Для чортавай зграі
І боскай аравы!