Старонка:Качаргой па абразох (1930).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

На мех ці на торбу,
Каб з нашага-ж горбу
Зьбіраць на каляды
„Ахвяры для бога“.

А часам у хаце
Навыварат, браце!
Пабожны мужчына:
Ні многа ні мала:
Цягае таксама
У папоўскую краму
З кадушачкі жыта,
3 кубельчыка сала.

Было і бывае!
Жанчына спытае:
„Скажы мне, Мікіта, —
Ня знаю, што знача?
Куды гэта сала
З паўпуда патала?
Два тыдні ня елі,
А ў кубле — нястача?“

Папаўся Мікіта:
Рабіў шыта-крыта,
А жонка злавіла
Ураз небараку:
„Куды? Я намедні
Папу па абедні
За душачкі змарлых
Занёс у падзяку!“