Старонка:Качаргой па абразох (1930).pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

Жаль пакінуць, горка зьесьці, —
Хоць у проламку бяжы!
Чорт ад злосьці ажно плача,
Праз кішэню рве за хвост:
Трэба свата — ня іначай,
Бо ідзе вялікі пост,
А у посьце, як вядома,
Да кабеты ні на крок,
Бо калом прагоніць з дому
І запрэцца на замок…
Ные чорт… Куды падацца?
Свата добрага знайсьці,
Каб кабеце ўпадабацца
І каншахты завясьці?
Дай бог памяць! Капытамі
Зразу чорт затанцаваў,
Бо прыпомніў, як зубамі
Цыцку ведзьміну жаваў,
Дык яму казала матка:
„Калі гора набяжыць —
Да ксяндза ідзі, куцятка,
Ён цябе навучыць жыць!
А ня знойдзеш блізка плеха —
Гопа-гопа-гопа-па!..
Ёсьць інакшая прарэха:
Пры, дзіцятка, да папа!..
Калі-ж выпадзе, часамі,
Што к папу — у вір да дна, —
Будзе рабін пад рукамі, —
Гэта троіца адна!