Старонка:Качаргой па абразох (1930).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

БАГАМОЛЬЛЕ

Праўду кажа пагалоска,
Што ў папоўскай павуціне
Наша хатачка і вёска
Бяз жыцьця і сьвету гіне.
Ой, каб ведалі, браткі, вы,
Як да нельгасьці абрыдла
Мне пісаць ужо пра грывы
І пра ўсякія кадзідлы.
Але што-ж рабіць поэце,
Калі ўзяў ён за ахвяру
Дзеркачом служыць у сьвеце
І у кут зьмятаці мару?
Прызнаюся вам — ніколі
Не хадзіў я сам да прошчы,
Бо з маленства чуў даволі,
Як папы рабілі мошчы.
Не на жарты і бяз злосьці,
Гавару — як трэба, стала,
Што яны на гэта косьці
Кралі-бралі, дзе папала.
На кладох ці ля стадолы —
Усёроўна — будзе добра!