Старонка:Клімковіч Багушэвіч 1962.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

На той свет, як па масле, пайшоў!
А панам дык і трудна цярпець
Без прывычкі, дык стогнуць, аж страх!
Глянеш - пан, як, здаецца, мядзведзь,
А чорт дышлам запрос і трах-рах,
Бічам б'е, ражном пора у тыл,
Морду круце набок і за кудлы трасе,
Стук і крык, аж віхор круце пыл,
Так пан чортавы воз той нясе.
Там паны і муруюць й гаруць,
Вымятаюць свінні пасуць,
А смалу дык, як мёд, там жаруць,
А камення, як горы, нясуць...

|}

У радзе вершаў паэт дае паралельна два вобразы: пана і мужыка. Пан жыве з чужой працы, ходзіць у золаце, у савеце, смачна есць, доўга спіць; мужык галадае, мерзне, працуе, не пакладаючы рук, на пана. Паэта абурае такі парадак. «Дурны мужык, як варона», калі ён церпіць такі лад. Паэт спрабуе ўзняць свядомасць мужыка, упэўніць яго ва ўласнай сіле.

Ён з замілаваннем малюе вобраз народа-волата:

Глядзі, касцёл аж да неба,
Воласць, бляхамі пакрыта!
Сребрам скрые, калі трэба.
...........
3 камаровы нос сякерку
Сцісне, крокне, замахае, —
Зробе пушчу, як талерку.
Свет дравамі закідае!

І недарэчнасцю выглядае, што сам ён жыве ў мокрай яме, без палена дроў, без корму для сваёй жывёлы. Як пераклікаюцца гэтыя радкі з някрасаўскімі.

Ты и убогая, ты и обильня,
Ты и могучая, ты и бессильная,
Матушка-Русь!

Прымірыць гэтыя дзве сацыяльныя процілегласці немагчыма, і той, хто спрабуе гэта зрабіць, — воўк у авечай скуры (байка «Воўк і авечка»).

Багушэвіч меў свой погляд на літаратуру. Ён лічыў сваім абавязкам, як пісьменнік, максімальна наблізіць сваю паэзію да народа, да роднай паэтыч-