Старонка:Клімковіч Багушэвіч 1962.pdf/15

Гэта старонка была вычытаная

вострым бічом для ўсяго таго, што перашкаджала прагрэсіўнаму руху наперад, быць зброяй народа ў барацьбе з царызмам і рэшткамі прыгонніцтва, абараняць інтарэсы народа - у гэтым бачыў Францішак Багушэвіч прызванне літаратуры, і гэта стала яго запаветам маладой беларускай літаратуры. Гэты запавет стаў фундаментам, на якім пабудавалася сучасная беларуская літаратура, і плённы ўплыў паэзіі Багушэвіча мы адчуваем і ў творчасці Янкі Купалы, і Якуба Коласа, і ў творчасці нашых маладых паэтаў.