Старонка:Клімковіч Багушэвіч 1962.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

Францішак Багушэвіч

Францішак Казіміравіч Багушэвіч ― буйны беларускі пісьменнік мінулага стагоддзя ― нарадзіўся ў 1840 годзе ў сям'і небагатага шляхціца-беларуса на Віленшчыне. Бацькі яго належалі да той часткі шляхты, якая была блізка па мове і быту да акаляючага вясковага сялянства, але не хацела апускацца да яго эканамічнага ўзроўню, дзелячы свае невялікія фальваркі паміж наяўнымі членамі сям'і ― мужчынамі. Таму звычайна на гаспадарцы пакідаўся адзін з найменш здольных да вучобы сыноў, а рэшце намагаліся даць асвету і прыстасаваць на якую-небудзь пасаду ў горадзе. Францішка аддалі спачатку ў сярэднюю школу ў Вільні, а калі ён скончыў яе, паслалі ў Пецярбург. Там ён паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. За ўдзел у забастоўцы студэнтаў Багушэвіч быў зволен з універсітэта і вярнуўся на радзіму. Тут ён некаторы час працаваў настаўнікам у Дацішскім народным вучылішчы. Мы маем усе падставы меркаваць, што ўжо ў той час Багушэвіч быў знаёмы з рускім рэвалюцыйным тагачасным рухам, марыў аб вызваленчай барацьбе свайго народа, спачувальна адносіўся да простага народа. І калі ў 1863 годзе на Беларусі ўзнялося паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, Францішак Багушэвіч адразу прымкнуў да яго. У бойцы з карным атрадам ён быў паранены і, ратуючыся пасля разгрому паўстання ад рэпрэсій царскай улады, выехаў у Нежын. Тут яму ўдалося за-