Старонка:Клімковіч Багушэвіч 1962.pdf/4

Гэта старонка была вычытаная

месці сляды свайго ўдзелу ў паўстанні і паступіць у Нежынскі юрыдычны ліцэй, які ён і скончыў у 1868 годзе. Ехаць зразу на радзіму, пакуль былі свежы падзеі 1863 года, ён не рашаўся і некаторы час працаваў у якасці судовага следчага ў Канатопскім павеце. Відавочна тут, у Нежыне і Канатопе, ён блізка пазнаёміўся з украінскай літаратурай, і асабліва з творчасцю вялікага ўкраінскага паэта-дэмакрата Шаўчэнкі, якая стасавалася да яго палітычных настрояў і думак. Пазнейшыя творы Багушэвіча паказваюць, што ён захапляўся не толькі Шаўчэнкам, але і рускай дэмакратычнай літаратурай - Крыловым, Някрасавым, Лермантавым. У іх ён шукаў водгуку сваім антыцарысцкім настроям, знаходзіў у іх тую самую любоў да народа, да Радзімы, якой быў поўны сам. Зусім ясна, што гэтыя настроі склаліся ў яго значна раней, чым ён апублікаваў свае першыя вершы, яны складаліся, відавочна, яшчэ ў студэнцкія гады. Удзел у паўстанні 1863 года і шчаслівае ўнікненне рэпрэсій паказваюць, што Багушэвічу была добра знаёма канспірацыя. Гэта пацвярджаецца і тым, што ён выдаў свой першы зборнік вершаў «Дудка беларуская» (у 1891 годзе) у Кракаве пад псеўданімам «Мацей Бурачок», а другі зборнік «Смык беларускі» (у 1894 годзе) у Пазнані пад псеўданімам «Сымон Рэўка з-пад Барысава», добра замаскаваўшы і псеўданімам і прадмовай сваё дачыненне да першага зборніка. У часе выхаду гэтых кніжак Францішак Багушэвіч стала жыў ужо ў Вільні, дзе займаўся адвакацтвам. Усё гэта наводзіць на думку, што ў Багушэвіча захаваліся старыя сувязі з сябрамі па паўстанню 1863 года, якія мелі дачыненне да непадцэнзурнага друку гэтага часу. Яны, відавочна, дапамагалі яму наладзіць выданне яго твораў за межамі тагачаснай Расіі. Праўда, маюцца звесткі, што ў 1899 годзе Багушэвіч спрабаваў выдаць трэці зборнік сваіх твораў «Беларускія расказы» ўжо ў Вільні, але не змог пралезці праз царскую цэнзуру. Віленскі цэнзар 16 сакавіка 1899 года забараніў друкаванне гэтага зборніка з прычыны пытання, ці не крыецца ў такога роду творах тэндэнцыя, апрача «маларускай», стварыць яшчэ і «беларускую» літарату-