Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

спосабы творчасьці, новые формы і о́бразы. Ня толькі нядоля нашай вёскі ды національные справы Беларушчыны цікавяць яго Ужо і краса прыроды і краса каханьня знайшлі сабе мейсцэ у яго творах. Там сям прабіваецца жывы гумар. Есць колькі соннэтоў (праўда, не зусім бездаганных), баек, вершоў на кшталт народнай песьні; ёсць пробы скарыстаць з народных сімволоў і т. д Глаўнае-ж тое, што ўсё гэта у многіх вершах Купалы зроблена надзвычайна пекна, с праўдзівым уменьнем ды з вялікім пад’ёмам пачуцьця. Часта-густа спатыкаецца прыгожая будова верша, цікавая па спляценьню строк, разстаноўцы рымф, ужываньню цэзур; рожнастайнасць рытмоў з іх усегдашняй лёгкасьцю ды моцным разгонам; краса, сьвежасць і поўназачнасць рымф, зьвінячых ня толькі на канцы, але і па сярэдзіне строк; гучнасць слоў, па дабраных да верша і шмат што іншае.

Усё гэта робіць такое ўражэньне, што ня хочэцца нават казаць аб рожных недаўхватах, без каторых, ведама, у такой вялікай кнізе і ня можна абыйсьціся Але маем надзею, што сам Купала зьверне на гэта увагу.

Апрыч гэтаго Купала надрукаваў вялікую, у 100 страніц, драму «Сон на кургане», напісаную рыфмовым вершам, і .Паўлінку“, — сцэна са шляхоцкаго жыцьця (сцэнічная проза). «Паўлінка» напісана бойка, жывою мовою і пэўна спадабаеццца нашым чытачом.

Другі выдатны паэта, — Я. Колас, — пісьменнік спакойны, просты і ўсюды сабе роўны: заўсягды можна быць запэўненым у вартасці