Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

кожны пішэ так, як неколькі год назад маглі пісаць найлепшые пісьменнікі нашы. А гэта можэ значыць адно: тое, што у нас вырабілася літэратурная мова Кожны, хто працаваў над гэтым, зразумее, з якою радасьцю я пішу гэтые словы. Але мала таго: мы бачым, што сталые пісьменнік развіваюцца, да іх прылучаюцца маладые сілы, вынікаюць новые тэмы і новые спосабы абработкі тэм, адзін за адным з,яўляюцца каштоўные творы. Ня трэба цяпер канечна ісьці у чужые людзі, шукаючы глыбокіх і трывожных дум, чулаго і хвалюючаго пачуцьця, душу радуючай красы. Ня трэба, бо і у саміх ёсць Мала таго, самі яны могуць да нас зьвярнуцца, бо іншы раз таго, што маем мы, ня знайдзецца у іх. І гэта ня толькі таму, што у нас ёсць пісьменнікі зусім асобнаго духа, як напр. Купала, Гарун, Ядвігін Ш, Власт, Бядуля ды інш І ня толькі таму, што яны апісываюць беларускае, мала дзе вядомае жыцьцё. Не, і апрыч гэтаго знойдзецца шмат чаго; вось хаця бы національнае пачуцьцё; не зьвінелі, ды і нямогуць зазьвінець у расейцоў, напрыклад, яго струны так, як у нашай пісьменнасьці. І ясным робіцца праз гэта, што ня толькі нашаму народу, але і ўсесьветнай культуры нясе яна свой дар

М. Б—віч.