Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Максім Горэцкі.

Наш таэтр.


Блажэньні апчушчые і жаждушчые праўды, яко ціі насыцяцца…

I.

Беларус — гэта Хомка, што веры не даець. На слові ён быццым то й згодзіўся, каб ня скрыўдзіць каго, а тымчасам, пакуль усяго сваімі вачамі не паглядзіць, датуль не даець поўнай веры, датуль і не перэканаіцца.

Беларус любіць жывы прыклад; сам у гаворцы сваёй, калі бажаіць давясьці што-небудзь напэўна, заўсёды пачне прывадзіць жывы прыклад. А лепшы гаварун беларуc «прыстаўляіць» тое, аб чым гаворыць: ён і голас падвядзець і рукамі і нагамі языку паможыць

Нахіл к прыстаўленьню хаваіцца у беларуса ў яго душы і выяўляіцца ім у жыцьці на кожным сігу. Ат маленства, як на ногі станіць, колька розных гульняў перэгуляіць беларус! І ці маіць ешчэ хоць адзін народ на зямле столькі гульняў і жартаў, як беларусы?