Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Беларус па псіхыцы сваёй — дабрадушны гумарыст, і ён любіць заўсёды паслухаць, паглядзець і людзём паказаць усё троху — многа прыметнае у жыцьці, а паказываіць ён ізноў-ткі жывым прыкладам. Паслухайця, як гаворыць наш дзед ці бабуля аб яком-небудзь здарэньню. Але беларус прыхілен таксама і да вострай сатыры. Хто ведае народ беларускі, таму пэўне знаёмы перчык і солька беларускай мовы народнай: беларус, гдзе варта крэпкім словам, што бізуном, дасць… Кождае што-якое беларус любіць адзначыць прыказкай, прыслоўем. Цяпер беларусы маюць багаты скарб народнай мудрасці у сваіх «пасловіцах». (гл. Ляцкі, Носовіч, Романоў і др.). Каб прыдумаць і сказаць ладную беларускую прыказку, трэба мець мастацкую і глыбокую душу, трэба быць артыстам, відзячым чэлавека і жыцьцё наскрозь з аднаго погляду.

Беларусу не навіной было устаўшы досьвіткамі, анічым смагу не прагнаўшы і дбаючы на войтоў бізун, бежч на прыгон і спаткаўшыся з добрым чэлавекам, жартуваць, можа каб нуду прагнаці У гэтым беларусе маіць нешта супольна — жалобнае с прафэсіональным мастаком-акторам, катораму таксама трапляецца скакаць і скаліць зубы пад рогат таўпы, хаця у самога на сэрцы жыцьцёвы ціжар, а з вачэй, то й глядзі пакоцюцца буйные сьлёзы.

Беларус ат прыроды ужо такі, што любіць паглядзець на цікавую зьяву, яго цягніць к ёй.

Заўважым, што і музыка ў вялікай пашані у беларусоў.