Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

II.

Адным словам, беларус дужа любіць «прыстаўленьне», і тэатр яму заменялі «вярцепы», хадня з мядзьведзям, жоравам ды казою, хадня на Каляды ў мазках, у летку карагоды, у зімку ігрышчы і шмат чаго іншаго.

Дык па мойму тэатр беларускі, народны тэатр, у беларускім адраджэньню — надта важная справа. І ў адраджэньню усякаго народу (украінцы) тэатр — сіла непамерная, а ў адраджэньню беларусоў, пры іх псіхіцы, пры іх дэмократызму, ён можэ сыйграць вялікую ролю.

Пакажыця беларусу са сцэны, хто ён чым ён быў, што ён цяпер, чым бы ён мог быць, гукніця яго са сцэны да новаго жыцьця, — і Божа мілы! — гэты гаротнік беларус, перэканаўшыся, ужо знайдзе здольнасці парваць ланцугі рабства, патрапе крыкнуць: „Жыве Беларусь!“ так дужа, што аж векавые муры няволі, як тые сьцены ерыхонскіе, пасыплюцца у прах. А ў такім разі доўг нашых пісьменнікаў, каторы яны павінны сплачываць, гэта — у драматычных творах паказаць беларусу, у якой пушчы ён блудзіць і гдзе ляжыць яму дарога на поле, шырока-далёкае, роднае поле вольнаго жыцьця.

III.

Я чуў, што цяпер шмат хто з нашых пісьменнікоў працуіць над тэатральнымі творамі.