Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

Ой, як гэта добра! Ніхай сабе будуць неўдалы, цяжэнькі, праўда, мукі слова, але без працы і саўсім нічога ня выйдзіць.

А у нас людзей-таланёў ёсць, каб толькі яны не закапывалі сваіх талентоў у зямлю. Французы кажуць расейцам: „О, вы, рускіе, надта здольны, адно — ня ведаіця, як трэба работаць„. Праўда! І мы, беларусы, у гэтым, найболі грэшны. Колька скарбаў у нашай зямельцы, колька энергіі у нашых рэчках, у нашым ветру, колька сілы ў нашым лесі, і што-ж? Зямелька пад каменьнем, лясы зніштаджаюцца і па абмялеўшых рэчках нясуць цеплавую энэргію ат перэкалелаго беларуса к тоўстаму немцу. А вецер наш „гудзіць“ у зімку «ў комянах“, безперастанку «хістаіць пахілые, вумные бярозы“… Алі ж і за гэта яму дзякуй, бо хоць ёсць бяздоннае жэрало і невыцечная крыніца матэр’ялу для вершыкоў нашым маладым і „даюшчым спадзеваньня“ пісьменнікам. „Беларусы ні маюць у сабе крыві фінскай ды цюркскай, яны найчысьцейшы славянскі тып, і праз тое іх народная славянская паэзія страшэнна багата, цікава і арыгінальна“, — во як гавораць аб нас людзі, а мы заплюшчыўшы вочы, пнёмся шукаць прыгажосці ў чужым загуменьню.

Але не, — беларусе умеіць працаваць, ці не яго мазалістымі рукамі праведзены бадай усе чыгункі ў Расеі? Толькі беларусу дагэтуль не давалі карыстаць са сваей працы, і ён ужо забыўся, як можна добра скарыстаць

Блізка што усе драматычные творы, якіе цяпер ёсць на беларускай мове, яны толька