Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

І трэба паказаць са сцэны беларусу, у які бок кіравацца, яму, па якому „шляху жыцьця“ пайці і якім чынам сілы фізычнай і духоўнай набрацца…

І трэба крыкнуць беларусу са сцэны, каб ён гарэлкай не заліваўся; трэба сказаць яму і многа-многа чаго другога…

Патрэбна паказаць з беларускай сцэны другім народам зямным, што за народ хай ёсць беларусы, што маюць яны ня толькі „очень смѣшные анекдоты и весьма странныя суевѣрія“: а й нешта пелепш ат жарту і забабонаў, нешта гэткае, прад чым прыемна атчыніцца агульна-людзкая скарбніца векавечных забыткаў культуры і цывілізацыі, а ня то што…

V.

Тэатр наш павінен стаць Храмам Нашаго Адраджэньня. Тэатр гадуіць маладых байцоў за праўду і даець грамадзянскую мошч людзём у парэ, але занепаўшым, ён абгладжываіць на добры лад характары людзей і народаў.

Толькі трэба памятаць, што тэатр — дамаская сталь, войстрая з абодвых бакоў. Ў тэатры можна прынасіць жэртвы Духу Чыстаты і Праўды, можна пакланяцца і Ваалу с Астартай.

Вот мы цяпер, калі адрадзіліся, і павінны будаваць свой тэатр па чэлавецку, добра, каб ён быў храмам, а ня бруднай стайней Аўгія і на пемяшчэньнем злога бога Арымана, і ні кутом дурнога скалазубства