Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

VI.

Я не кажу, што наш тэатр павінен меці кірунак толькі практычна карысны. О не, гэтым бы я выняў першы камень с падмуроўку нашаго развіцьця і укароціў бы роднаму тэатру веку. Дык жа не, дык жа я, усё роўна як на добрых хрэзьбінах, кажу пры наражджэньні нашаго тэатру: «Вялік расьці, здароў будзь, дай табе Божухна доўгі век!» Гэта значыць, што наш тэатр не павінен закідаць шлях мастацкі, ён нават павінен здаволіць як людзей, каторые гавораць: „Лепш здабудзь гаршчок юшкі, чым дарма траціць час на вершык“ так і людзей, што даводзяць: «Мастацтво для мастацтва».

Бо ведама усім, якое вялікае значэньня маіць тэатр у жыцьці і што чэлавеку, апрача паўміска юшкі патрэбна і страва для душы. Значыцца тэатр наш, калі пачанець развівацца далі, пэўне будзіць мець і шырэйшую дарогу, будзіць здавальняць людзей з рознымі бажаньнямі. Кірунак нашаго маладога тэатру павінен быць жыцьцёва-мастацкі с дэвізам: «Падняць беларуса да ідэальнаго чэлавека!»

І пакуль што, атправы ў нашым Храму Адраджэньня адны: — чудоўнымі ў мастацтві абразамі паказываць беларуса са ўсіх бакоў і прамываць яму вочы.

VII.

Мы забылі сваю мову; старадаўная сіла і арыгінальнасць яе і гладкая, гучная форма