Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

ў доўгіе часы нашай «татаршчыны» патроху псувалася і пазычала «татаршчыны». Шмат гдзе цяпер беларусы гаворуць прыкрай мешанкай слоў беларуска-польска рускіх.

Тэатр наш павінен ачысьціць, абяліць мову і паказаць прад вочы людзей яе гучнасць і гібкасць. Калі паслухаць, як гаворыць абруселы або спольшчэны украінец з наваротам на „паньску“ мову, дык можна дзівіцца, што добраго знаходзяць у мове украінскай. Але ідзеця слухаць гутарку украінца ў шчыраукраінскім кутку, а потым паслухайця мову „Кобзаря“, пачуйця украінску мову ў украінскім тэатру, калі прыстаўляіцца лепшы украінскі сцэнічны твор, і у вас сэрцэ зайдзіцца ат гучнасці і прыгажосьці украінскае мовы. Вы будзеця шэптаць сьвятые імёны тых, што паднялі яе с пылу на торжышчы і як драгацэнны дар Божы, зьбераглі і сэрцэ вашэ будзіць балець за тых, што ў духоўнай сьлепаце памкаліся і памкаюцца атдаць гэту лепшую на сьвеці мову забыцьцю.

Дык і нам беларусам, каторые маем мову, што як родная і ня горшая сястрычка мовы украінскай, нам пры распачатку свайго тэатру трэба дбаць аб гучнасці і чыстаце сваей мовы і аб той яе у паўсёдным жыцьцю гумарыстычна-наіўнай сіле, што выдзеляіць яе сярод усіх моў славянскіх.

Пісьменнік наш, пішучы драматычны творы маіць доўг прад Беларусьсю абгледзіць, як дарагі камень, кождае слоўца, зважыць, абсмакуваць і уцяміць сілу яго. Ен павінен дбаць аб прыгажосьці мовы не прыдуманнай, а праў-