Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

беларусы, каторые выляцеўшы з роднаго гнезда з ешчэ жоўценькай дзюбачкай і саўсім ня ведаючы свайго гнезда, гавораць: „Я — сам бѣлорусъ, но, знаете ли, не могу скрыть, что бѣлорусскихъ пѣсень очень мало, да и тѣ неинтересны“. Паночкі, калі спаткаеця гэтаго блазнотку, дайця вы яму хаця „Пѣсьни бѣлорусскія“ Носовіча, або Романова, або ешчэ якога этнографа, пакажыця яму нашы песьні з нотамі, гукніця вы яго на беларускую вечарынку, ніхай ён перэканаіцца. што нэхайна ўжэць. А то прывядзіця вы яго к нам у слаўную нашу Меціслаўшчыну, ці у другі куток Магілёўшчыны, ніхай ён пасмакуіць, які пышны там культ свадзёбных песень, ніхай ён пасядзіць у цікавейшай опэры — на беларускім вясельлі.

Дык вот трэба, каб са сцэны беларускаго тэатру палілася беларуская песьня, каб ад яе павеіло на людзей араматным пахам беларускай народнай паэзіі, каб пачулася у ёй турлычлівая песьня жаўроначка пад вясеннім небам над зялёнай руньню, каб у ёй пачуўся і далёкі спакойна-тужлівы гук бяроставай трубы хлопчыка, што кароў пасець каля рэчкі, і шум бязконцы лясоў непраходных, ці „шэпты сьпелых каласоў“, і звон серпа і „ужык! ды ўжык!“ касца ў дуброві, каб чэлавек пазнаў у ей красу беларускіх палёў з горкамі калатоўкамі ды курганкамі старасвецкімі, лажчынкамі, мурожкамі сенажаткамі, гайкамі, каб у ёй заблішчэла серабром ціхая рэчка, у каторую ціхамірна глядзіцца старая верба, а хлопчык сядзіць на беразі і ў дудачкі іграіць…