Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

і немаючаго карысці для Роднаго Боку пэцканьня паперы Не трацьця грошы на дзесяціграшовые журналы пакалечэнаго жанра, а гадуйцеся на чытаньні класікоў і ўдыхайця сьвежае паветрэ народнай паэзіі, пазнавайця прыгажосць гэтай паэзіі, а маючы ў сабе карэні гэтай паэзіі, тчыця праўдзіва-мастацкіе узоры беларускаго жыцьця. Працуйця пяром так, каб творы вашы красаваліся на пачэсным месьці ў багатай кватэры інтэлігента-беларуса і знахадзілі б шчырае спатканьне пад самай беднаю стрэшкаю маламожнаго селяніна. Замест таго, каб напісаць адзін ладны верш, а ў сьлед пусьціць дзесяць дрэньненькіх с перагукамі аб тым самым, працуйця лепі, напрыклад, над драматычным творам для народнаго тэатру.

Вучні Беларусы сярэдняй школы ў нашым краю любяць ставіць на сцэні сваіх вучылішч разам з расейскімі творамі і творы украінскіе. Чаму так? А таму. што гэтые творы троху — многа заменяюць ім патрэбу ў творах родных-беларускіх, каторых німа…

Пісьменнікі беларускіе! паклапаціця аб тым, каб тэатр наш здаволіў многаможнаго і бабыля, гарадзкога чэлавека і дзеравенскаго, старога і малога…

А найскарэй давайця страву тым што прашнуліся і тым, што ўстаюць ешчэ, яны пойдуць на работу, дык есьці хочуць, падкрэпляйця іх.

Гадуйця нашу надзею — дзетак нашых.

Нясіця яду Бедному Народу, што праз цэлые вякі знаіць і гаворыць два словы: „Я га-