АПОКРЫФ.
1. Ад Максіма Кніжнціка пачатак..............
2. Калі скончылося сем тысяч год ад сатварэньня сьвету, Хрыстос ізноў зыйшоў на зямлю і хадзіў па ей каб споўнілося тое, аб чым казалі прарокі.
3. І хадзіў Ён па ўсяму нашаму краю: і па міншчыне, і па віленшчыне, і па магілёўшчыне, і па задзвінскай зямлі.
4) І разам з Ім былі сьвяты Пётра і сьвяты Юры. Але ніхто з людзей не пазнаваў Яго.
5) Бо ішлі яны босымі нагамі, з непакрытымі галовамі і былі адзеты у белы кужэль а не таго спадзеваліся людзі.
6. Таму ніхто не звярнуў увагі на іх, калі у час жніва праходзілі яны між працуючых людзей.
7. Толькі музыка, катораму цяпер не было што рабіць, падыйшоў да іх і сказаў: сорамна мне, бо сягоньня — дзень працы і ўсе клапочуцца каля яе; адзін я нікчэмны чэлавек
8. І атказаў яму Ісус: не смуціся у сэрцы сваім. Ці-ж не твае песьні сьпеваюць яны ця-