Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

пер у часе жніва? Таму не схіляй нізка галавы тваёй, і не хавай твар свой ад вачэй людзкіх.

9. Бо німа праўды ў тым, каторы кажэ, што ты — лішні на зямлі. Запраўды кажу я табе: вось надойдзе да яго гадзіна горэчы і чым ён разважыць смутак свой, апрыч песьні тваёй? Так сама і у дзень радасьці ён прызавець цябе.

10. І паўчаючы яго казаў: пад песьні кладуць чэлавека у калыску, і са сьпевамі ж апускаюць у магілу яго.

11. Штодзённымі клопатамі поўна людзкое жыцьцё. Але калі зварухнецца душа чэлавека, толькі песьня здолее спатоліць яе. Шануйце-ж, песьні свае.

12. Бо сьпеваюць нават жабы у багне… А ці ж ня лепшымі будзеце вы ад іх?

13. Так вучыў Хрыстос. Але Пётра, пачуўшы яго словы, сказаў: Вучыцелю, ў гэтай старонцы ёсць людзі, каторым німа чаго есьці. Ці ж ня сціснецца ад сораму сэрцэ гэтаго чэлавека, калі ён да іх, шукаючых скарынкі хлеба, прыйдзе с песьняй сваёй?

14. І, адказываючы яму, сказаў Хрыстос: так, жыцьцё гэтых людзей цяжкае, беднае і прыгнечанае. Чаму ж ты хочэш ешчэ і красу адабраць у іх? Мала дадзена ім — няўжо ж трэба, каб было ешчэ менш?

15. І, зьвярнуўшыся да музыкі, спытаў яго: калі пяюць песьні у вас?

17. Музыка-ж адказаў: пяюць на Каляды на запускі, на Вялікдзень, на Тройцу, на Яна