На Каляды к сыну.
Хмаркі насіліся вад лесам.
Розные па колеру і фасону, яны часта абхоплівалі вялікую частку неба і тварылі багатые малюнкі к таёмным казкам сталетняго лесу.
У дзень былі яны сьветла-пурпурные, а у ночы залаціліся месяцам, і дзівілі вока людзкое…
Чаго-чаго у іх не было!
Цэлые гарады з дзіўнымі замчышчамі, горы, востравы, азёры, агнявые звяры, працэсіі святых у белых вопратках, нязлічэные легіоны ваякоў на канях…
У нізе лес гаварыў свае адвечные гутаркі. Часам ён маліўся ціха-ціха і толькі нейкі гук, нібы вокліч далёкаго звона, данасіўся с чорнай глыбіны лясной далі…
Часам бываў ён нямы, гэдак мёртва нямы і супакойны, як-бы прыслухіваўся к якім-сь то таёмным падзёмным сьпевам і камянеў ад нейкаго набожнаго ўпуду…
На хмаркі і на лес часта любіла пазіраць старая ўдава Тэкля, жонка нябошчыка Цыпрука, палясоўшчыка пана Шчубальскаго.
Жыла Тэкля адна у старой хатцы на пагурку ля лесу, хадзіла на падзёную, бокам--