і с таго часу яны ўжо болей не бачылі свайго Лаўручка…
Тымчасам Лаўрук вучыўся далей, кончыў гімназію і пан выправіў яго у вуніварсытэт на эдукацію.
Бацьком сваім ён ніколі нічога не пісаў, але пан атдаўшы у арэнду двор, усё-ж такі сам прыезджджаў штогод даведацца, і расказываў ім, што Лаўрук вучыцца у адвакаты.
Цешылася маці безгранічна, во калі будзе ім падмога на старасць!
Цыпрук, праўда, казаў ей часта:
— Эт, дурная ты авечка, яго падмогу сарока хвастом замяцець, чэкай ад яго пад старасць пацехі, як ад рабой сучкі яек!
— Замаўчы ужо! Стары як малы! — злавалася Тэкля.
— А ты, брат — баба, зусім дурная авечка! — апраўдываўся Цыпрук, ці ты не бачыш што твой Лаўручок зусім чужым зрабіўся для нас с таго часу, як папаў пад панскую апеку, нешта ня цешыць ён мяне!..
Гэдак, не перэканаўшы яе, Цыпрук скора і паехаў на той сьвет.
Старая Тэкля асталася адна і тады ешчэ болей запанавала у душы яе цяга да сына свайго Лаўручка. Гэта быў увесь скарб яе. Матчыно сэрцэ аткрыло ўсе таемнікі свайго адвечнаго каханьня.
Заўсёды, калі была яна адна, то думала аб сыну сваём і дзякавала Богу, або, у суседак быўшы, гаварыла, што сынок такі і гэтакі і дзякавала Богу.
Смачна ей была сухая скарынка хлеба,