Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

а калі хлеба скупа было, дык і так было добра…

Эт, — думала яна - дык што-ж там… абы толькі схацела дык у Лаўручка свайго, вунь як зажыла-бы!.. абы толькі хацела!.. але пакуль што дзякаваць Богу!..

— Эх, Тэкля! Тэкля! — гаварылі ей часта суседкі — паехала б да сына у горад! Ці табе гэтак і век свой дажываць аднэй! Ніхто-ж на магіле тваей не заплачэ — не загалосе… Ты ж адна, як корч той на пасецы!..

І дзякаваць Богу! — адказывала яна — абы толькі захацела! Мой Лаўручок гэткі багаты, як людзі кажуць, што бадай багацей ужо самаго пана Шчубальскаго! абы толькі захацела!

Гэтак прайшла ешчэ пара гадоў. Зрабілася Тэкля сухой, нізенькай, згорбленай старушкай, зморшчэнная, як той грыб, бытцым земля цягнула яе да сябе ўжо…

— Вось дурная! — казалі людзі — маець гэткаго багатаго сына, а сама бадзяецца невядома як і дзе!

Падыйшлі Каляды. Увесь Божы абшар быў пакрыт чыстым, белым сьнегам… Вёскі былі занесены гурбамі, бытцым казачные замчышчы… А лес зрабіўся гэткім прыгожым у белым уборы сваім, проста наздзіў.

Усе рыхтаваліся на сьвята толькі старой Тэклі сумна было на душы…

— Бадай апошніе Каляды прыдзецца мне справіць; зусім ўжо я слабенькай зрабілася…

Не хацелося ей аднэй астацца ў пустцы сваей, каля лесу, і пад жудасным выцьцём ваўкоў куцьцю ладзіць…