І давай, бытцым гарачые вугальля закрытые попелам, выгартаць с сэрца на верх, свае захаванные жаданьня, сваю глыбокую веру у даражэнькаго сына… — Давай — думае — дабяруся я ўжо да яго… бадай ці дацягну да вясны. Шмат дакучаць я яму ня буду тамака, бо дзе яму там клапоціцца аба мне і шкада яго…
— Пайду да сына! — разнесла яна назаўтра па ўсей ваколіцы і гэтак намалола ім рознай гутаркі, што проста ўсіх суседаў зайздрасць прабрала: — жартачкі гэткаго сына маіць! Ен там у судох цэлы асэсар, паперы пішыць і ўвесь сьвет проста да гары нагамі вернець…
Ускінула Тэкля хатулачку на плечы, пару лапцей на запас узяла і паппрашчаўшыся з бабамі, пусьцілася у дарогу. Да гораду было міль шэсць.
Выбралася раніцай на сьнежнае поле і цешылася.
Ажно памаладзела, — якраз на Каляды, на гэткае сьвятцо пападзе к Лаўручку.
Кажуць, ён там ажаніўся з багатай паненкай, напэўна ўнукі — жэўжыкі ёсць ўжо і ўсьміхнулася яна шчасьліва… — Дзякаваць Богу — выгаварыла яна перапоўненым сэрцам і адвярнула таўстую хустку ад вачэй, каб разглядзець ці шмат ужо дарогі прайшла.:
— Уга! — і ня думала, проста ногі самі нясуць мяне, якбы трыццаць гадоў таму назад і марозу не дбаю!..
І ешчэ з большым імпэтам нясьлі яе старые ногі да роднаго сына на Каляды…
І шчасьце яе расло… Вось дзе жаданьне