Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

сэрца яе споўніцца!.. вось калі зажывець яна, як сыр у сьметане!..

— Глупства што часамі нябошчык Цыпрук гаварыў… Як гэта ён мяне ня прымець? — я ж яго матка!… я-ж яго гадавала і карміла… ён жэ ўся пацеха мая…

∗          ∗

О вера, евлепая і моцная, у якіх бы формах ты не выяўлялася у душы чэлавека, а заўсёды нешта вельмі прыемнае шэпчэш гаротніку на вуха і лягчэй робіцца ярмо на балючых плечах. Скуль бярэш ты свой дзіўны напітак?.. Як нешчасны тые, у каторых вера нішчыцца, як туман… чэлавек робіцца адзінокім… адзінокім… і гінець без сваей апошняй апоры…

∗          ∗

Кончыўся дзень. Тэкля начэвала у незнаёмай вёсцы. Добрые людзі накармілі яе і абагрэлі. Яна ўсім разсказывала, што ідзець на Каляды да сына і гэтакім тонам, гэткай шчасьлівай гутаркай, ажно селяне з нейкай асобнай павагай пазіралі на яе ды пачалі прасіць, каб яна там у сына за іх заступы прасіла у судох… Ранюсенька яна зноў кранулася ў дарогу. Скрыпеў сьнег пад яе нагамі, белые абшары сьнежных палёў дрэмалі пад супакоем нямой цішы…

Рэдка — рэдка калі дзе на хваі закаркае варона ды, падымаючыся у верх, страсяне з галін влікіе комы сьнега…