Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

Рэдка, рэдка калі фурманка пакажэцца з лесу. Сермяжнік занукаець на кабылку сваю на розные лады, упрэцца у аглаблю, натужыцца і — ні з мейсца.

Рэдка-рэдка калі званочок зазвоніць і панскіе санкі віхрам панясуцца па нямому беламу гасьцінцу…

А тэкля ідзець ды ідзець…

Млеюць старые ногі… атопкі як калоды зрабіліся цяжкіе і цвёрдые, але нічога — горад блізка.

Ужо здалёку відаць купалы цэрквоў і касьцёлоў, каторые золатам у небі адліваюцца… Вось ўжо і муры рознафасонные мігацяць… Вось ўжо і гоман горада даходзіць да вушэй яе… Дзякаваць Богу… скора ужо споўніцца яе жаданьне… У старых мутных вачах бліснуў радасны аганёк…

— Нічога — у сына адпачынну, старые косьці свае выпрастаю!..

Вось пачаліся цёмные вуліцы шумнаго, як бы ашалелага, гораду… Тут ужо Тэкля збілася с толку і ня ведала куды павярнуцца, у каго дапытывацца… Людзі сьпешаюць, піргагаюць, звозчык чуць не пераехаў яе. Жутка зрабілося ей…

Адважылася яна папытацца аднаго, другога га, дзе тут яе сын жыве? Ен тут «аблакатам»… Лаўруком завецца…

Хто пажартаваў ды паглядзеў на яе як на дурную… Хто адвярнуўся ды пашоў сваей дарогай, а хто з жалю торкаў ей у руку капеечку… І гэткім парадкам нехта давёў яе да гарадавога.