Той пачаў распытывацца і ніякаго толку не дабіўшыся павёў яе у вучастак. Там яна перэначавала галодная і змерзлая. Назаўтра даведаўшыся хто гэта яе сын, адвялі яе да яго да самых пакоёў.
Стукалася, стукалася яна у дзьверы, пакуль нехта атчыніў высунуўшыся напалову, і паглядзеўшы на яе крыкнуў: — Ідзі!ідзі! канца німа жэбракам гэтым!
— Пусьціця, я да сына свайго іду, да Лаўрука! — Ахрыпшым голасам казала яна.
Да Лаўрыка?! да сына?! да Лаврентія Кіпрыяновіча?! — здзіваваўся той.
— Ага!ага! — падхапіла Тэкля, — я — яго маці.
— Той змерыў яе з ног да галавы, пакуль яна расказывала, што яна з вёскі да Лаўрука на Каляды прыйшла, і з усьмешкай пусьціў у кухню.
Тут сабралася таўпа слуг і давай шушукацца і распытывацца.
Тымчасам атчыніліся дзьверы з другой стараны — ды увайшоў малады пан у чорным сурдуці…
— Лаўручок мой! Сынок мой! — Як непрытомная кінулася Тэкля да яго усім імпэтам матчынаго каханьня… — Роднен… — перасеклася яна на сярэдзіне слова, бо ён раптам пачырванеў аглянуўшыся на слуг, ды хрыпла крыкнуў:
— Чаму вы пускаеця у пакоі розных жэбрачэк шалёных!!.
— Ідзі! ідзі! — звярнуўся ён да яе глуха, адрывіста, як не сваім голасам. — Ідзі старушка! я цябе… не знаю!..