— А сынок мой, а Лаўручок ты мой! Маткі сваей не пазнаеш?!. — Як раненая, крыкнула. Я Тэкля. — Гэ-таж…
— Вон! — загаманіў ён і, бразнуўшы дзверамі, пашоў у пакоі… Той самы лёкай выправадзіў яе за дзьверы…
Як зыйшла яна з малеваных сходаў, як апынулася на шумным тротуары каля варот, яна сама не памятала. Ачнулася яна тольуі тады, калі той самы лекай ешчэ раз выйшоў да яеі торкнуў ей у скурчэные ад холаду пальцы нейкіе бумажкі…
— Ад пана! — буркнуў ён і адвярнуўся…
Старэчые мутные сьлёзы затуманілі яе распаленые вочы, нешта хруснуло, зламалося у балючых грудзях яе…
І яна нават ня чула, як з акалелых пальцоў яе выпаў гасьцінец роднаго, доўгажаданаго сына і неколькі трохрублёвых, як бязцэнные паперкі прыліплі да макраватаго тротуару…
Змітрок Бядуля.