Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРШЫ ДОЛЯР.


Усякаму добра ведама, як цяпер едуць людзі на заработкі у Амэрыку, а калі адтуль вертаюцца, то сваім ладным убраньнем і грашамі, пад’ахвочываюць другіх і такім парадкам людзі без перэстанку едуць і едуць.

Само сабой разумеецца, што ня ўсім роўна удаецца: бываюць такіе, што проста там, за морэм, яго доля вырасла. Паедзе, пабудзе несколькі гадоў, заробіць машну грошы і вярнуўшыся дамоў, купіць які фоліварк і зробіцца панком. Але мне прыходзілося бачыць і такіх, што набярэцца бяды, трудоў і ўсякаго нешчасьця і рад-бы быў дамоў вярнуцца, але часта німа зашто.

Пробаваў і я шукаць долі за морэм і можэ с часам і болі што са сваіх ўражэнь з Амэрыкі напішу, але на гэты раз раскажу, як мяне прывітала Амэрыка калі я толькі прыплыў туды.

Прыехаў я у адзін невялікі гарадок Нью-Іорскаго штэйту, дзе мой брат працаваў у вугальных шахтах. Сустрэціў ён мяне дужа добра. Не пайшоў гэты дзень на работу: павёў мяне пазнаёміць з местам і карчмою.