Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

Першн наперш добра лыкнулі. Амэрыканскіе трункі, прызнацца, спадабаліся мне адразу.

Вечэрам купілі мне такую работніцкую адзежу і лянпу, што там работнікі, у шах тах пад зямлёй носяць на галаве і сьвецюць сабе.

На другі дзень рана павёў мяне брат с сабой на работу, дзе сам працаваў, паказаць, як трэба рабіць у шахтах. Калі нас спусьцілі як у студню, можэ на паўсотні сажнёў глыбіні, дык я пачуў, што маё сэрцэ неяк сціскаецца: ад страху і цяжкога падзямельнаго духу. Прайшлі мы пад зямлёй, норамі, вярсты са цзьве пакуль дасталіся на мейсца дзе брат працаваў.

Прыйшоў англіец; пачалі работу. Брат разбіраючы каменьня з вугальлям, — каменьнік аткідаў на бок, а вугаль нагружаў у (кару) вагон’этку. Англіец тым часам выкруціў у сцяне дзірку, запхнуў туды фунтоў, можэ с пяць пораху, работнікі забілі пяском дзірку і уцяклі ва ўсе стораны крычучы „фаір“ (агонь)! Зараз раздаўся гук, як гром і паваліў цёмны смярдзючы дым; у гэтым дыме рабілі увесь дзень.

На другі дзень пайшоў ужо я сам сабе работы шукаць. Упусціўся у шахту і стаю, аж нейкі паляк кажэ: — ідзі камне рабіць, калі хочэш дастаць работу. — Пайшоў я. Аж у яго, дзе ён робіць мокра вада ліецца зверху, у гарэ шчыт ня моцны; каменьня вываліваюцца. Пачалі мы стаўляць стоўб, каб падперці шчыт аж як адваліўся камень, як даў мне па руцэ,