Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

дык кроў і палілася. І цяпер ёсць рубец на руцэ.

Прыйшоў дамоў на кватэру, завінуў руку, і моцна занудзіўся, што гэтак адразу не удалося. Пашоў, пасядзеўшы трохі, на вуліцу, пачаў хадзіць па гарадку, аж бачу, на сцяне вялізны маляваны аркуш паперы, з нарысаванымі на ім уселякімі зьверамі. На вуліцы нікога небыло: усе людзі знаходзіліся пад зямлёй, на рабоці. Толькі дзе недзе баба якая пройдзе, ды паравые машыны каля шахтоў чухаюць — выдыхаючы камкі белаго, як хмаркі, дыму і пары. Здавалося, што уся гара, як жывая дыхаець.

Стаю я і угледаюся на тую паперу са зьверамі думаю сабе, пэўне тут які зьвярынец Аж выйшоў з дзьвярэй нізенькі, чорнамазы нейкі чэлавек, і пытае мяне па польску, чаму я не на рабоці? — Німаю работы, — кажу я яму. — А можэ хочэш у мяне сягоньня вечэрам зарабіць доляр? — Добра, — кажу я.

Тады ён павёў мяне у сярэдзіну, паказаў мне свой цырк, дзе было сякіх такіх многа зьвяроў і кажэ: — Толькі што у мяне здохла — цігра, а мне трэба мець у вечэры цігру на паказ, то я цябе адзену у скуру цігра і упушчу у гэту клетку; ты хадзіць павінен на руках і на нагах і лежаць так, каб выглядала якбы і запраўды быў цігр, а загэта дастанеш доляра.

Я паглядзеў у тую клетку жалезную, куды я павінен быў увайсьці ціграм. Там ніякаго болі зьвера не было. Падумаў я крыху і згодзіўся.