Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

Пад вечэр мяне пачалі абцягіваць скурай цігра, але так было ўсё добра зроблена, што мне можна добра было хадзіць, на руках і нагах і я усё мог відзець Прышла пара; упіхнулі мяне у клетку, увайшоў я, пастаяў крыху, пацягнуўся, як мяне вучылі рабіць і прыступіў бліжэй да рашоткі, за каторай стаяло ужо многа людзей, каторые пачалі тыцкаць у маю старану пальцамі і, угледаючыся на мяне, нешта голасна гукалі. А калі я прыбліжыўся да рашоткі, то усе хутка атхінуліся, знаць перэлекаўшыся.

Якое-ж маё было разчараваньне, калі я аглянуўся назад і убачыў, што у маей клетцы ляжыць у кутку вялізны, касматы леў і так страшна угледаецца, сваімі бліскучымі вачамі, у мяне.

Я гэтак злякнуўся, што ня мог устояць на руках і нагах і паваліўся пад рашотку. Сэрцэ маё забілося, як пташка у сіле, валасы пачалі лезьці, праз скуру, на верх, а ўсё цела пачало дрыжэць, як у вялікім марозе, у вачах зрабілося цёмна А леў, устаў, пацягнуўся і падходзіць ат да мяне. У мяне душа уцекла у пяткі. Ляжу і ня дыхаю. І зрабіўся я ў гэты час с цігра ня больш як чэрвяк. — Ну, канец мне ўжо, — думаю сабе. Хацеў крычаць, але ня мог… Так як хто сціснуў мяне за горла. Чую, ужо леў дакрануўся мяне сваей касматай грывай, ужо прылажыў сваю касматую морду мне да шчокі. У мяне і духу німа. Аж чую, каж мне леў на вуха: