Сына малойца, дачку урадлівую,
— Скуль дзе і сват пад’ежджай.
Мела Нупрэіка, мела бяздольная!
Дзе ж гэта дзелася, як уплыло?
Што-ж сірацінка, быліца ты польная,
Што учынілось, было?
— Ой, мае дзетачкі, Бог мяне грэшную
Пэўне за бацькоўскі грэх пакараў.
Крыўду ўчыніў да згон-веку няўцешную,
Чым надарыў, адабраў.
Неяк асенняй парою а поўначы
Хату няведама хто падпаліў.
Я прыхапілась, ўскрычала а помачы:
Людзі! ратуйце, хто жыў!
З крыку маго і сямейка збудзілася,
— Ледзьве пасьпелі на двор уцячы.
Доня за рукі мае учапілася,
Просіць: „матуля маўчы!“
Мужа я ў гэтым пажару пазбылася:
— Кінуўся ў хату па скарб, ратаваць, —
Столь падгарэла ў той час, абвалілася…
Бог захацеў пакараць
Ох! Як пачне калі што руйнаваціся,
Што ні рабі ты, а будзе дарма,
Толькі знядужаеш, сілаю страцішся,
Скуткаў жэ добрых німа.