Сын у Сыбір, ці ешчэ за Сыбірамі
Недзе пайшоў на жыцьцё зарабляць,
Разам з дачушкай пайшла я пад дзверамі
На пагарэлых збіраць.
Дочка ад часу пажэжы праклятае
Чымсь захварэла, няведама чым.
Сохла бляднела, як зелейка сьцятае,
Покі няўмерла саўсім.
З воласьці мела паперу пісаную:
Сына Маскаль за нівошта забіў.
Нечым зграшыла дзіцятка рахманае,
Ціхі ж, паважлівы быў.
От і жыву я на сьвеці зязюляю
Той сіратлівай, адна наўсяды.
— «Сьмерць неўздалёчку, свой век перамуляю,
Збудуся з цяжкай нуды».
К сукне і сьлёзы па твары пакоцяцца, —
Хусткай схісьне іх і далі брыдзе.
Ціха ступае, ўсім целам калоціцца…
Ах! пажалейце ў бядзе!
Дайце кавалачак хлеба ёй цьмянаго,
Дайце пуховаго! Дзеж ёй узяць?
Што яна возьме з жыцьця безталаннаго?
Дайце, што можэце даць!
Дайце куточак, а дайцеж ёй, мілые!
З ласкай у хату прыміце яе,
Хай адпачне гаратніца пахілая,
Раны пагоіць свае.
Алесь Гарун.
|}